У Францыі невядомыя захапілі закладнікаў
1- 9.01.2015, 12:03
- 15,855

У Францыі невядомыя захапілі закладнікаў у дэпартаменце Сена і Марна ў сталічным рэгіёне.
Пра гэта паведамляе радыё RTL.
Інфармацыі аб колькасці закладнікаў і магчымых ахвярах пакуль няма.
Раней у горадзе Дамартэн-ан-Гаэль адбылася страляніна падчас пераследу двух падазраваных у нападзе на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo у Парыжы, піша Lenta.ru.
7 студзеня ў Парыжы трое невядомых учынілі напад на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. Тыя, хто нападаў выкрыквалі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». У выніку нападу загінулі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар выдання Стэфан Шарбано. Тыя, хто нападаў схаваліся з месца злачынства. У справе аб тэрарыстычнай атацы на рэдакцыю Charlie Hebdo затрыманыя дзевяць чалавек.
Фота: Reuters