Кошт нафты маркі Brent зноў упаў ніжэй за $50
49- 9.01.2015, 18:50
- 26,504

Кошт нафты зноў зніжаецца.
Ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы пад 18:41 паводле Менску знізіліся ў кошце да $49,98 за барэль, піша «Газета.Ru».
Аналітыкі называюць прычынай гэтай з'явы значныя залішнія запасы «чорнага золата» на фоне паслаблення попыту на гэты прадукт. Дадатковы негатыўны ўплыў на кошт нафты зрабіла лістападаўская пастанова Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты не скарачаць аб'ёмы здабычы сыравіны.