Мікалай Аўтуховіч: Ніякіх выбараў, толькі байкот
9- 11.02.2015, 19:24
- 18,372

Выбары можна і трэба выкарыстоўваць для вызвалення палітвязняў.
Пра гэта прадпрымальнік, афіцэр, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч заявіў charter97.org, каментуючы ідэю вылучыць Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі і правядзенне байкоту ў выпадку адмовы ўладаў вызваліць палітыка.
«Я даўно казаў, што выбараў ніякіх быць не можа, толькі байкот. Сёння Статкевіч - адзіны, вакол каго можна аб'яднацца. Таму будзе вельмі правільна, калі апазіцыя вылучыць яго кандыдатам», - сказаў ён
У падтрымку ідэі вылучэння Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты раней выказаліся многія беларускія палітыкі.