Прэзідэнт Польшчы падтрымаў увод міратворцаў ААН ва Украіну
3- 21.02.2015, 20:02
- 9,823

Варшава падтрымлівае ідэю міратворчай місіі ААН ва Украіне.
Пра гэта сказаў Браніслаў Камароўскі ў эфіры польскага тэлеканала TVN24 Biznes i Swiat, піша "Корреспондент".
Ён падкрэсліў, што задачай нумар адзін з'яўляецца рэалізацыя перамір'я на Данбасе.
«Польшча падтрымлівае ідэю місіі ААН ва Украіне, - сказаў прэзідэнт Польшчы. - Цяжка ўявіць, што была б згода ўсіх краін-сябраў ЕЗ для арганізацыі місіі такога тыпу, калі там (ва Украіне) вядуцца ваенныя дзеянні. Таму, безумоўна, задачай нумар адзін з'яўляецца рэалізацыя перамір'я. Хоць бы нават абмежаванага, але ўсё ж такі перамір'я».
Нагадаем, 18 лютага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўхваліла зварот у ААН і ЕЗ з просьбай увядзення міратворчага кантынгенту ў Данбас.