Палітвязень Юры Рубцоў пачаў атрымліваць газеты
1- 27.02.2015, 11:58
- 8,954

Са слоў Юрыя Рубцова, каб гэтага дамагчыся, спатрэбілася тэлефанаваць на пошту і пагражаць судовым разглядам.
Высветлілася, што газеты не даходзілі, заставаліся ў дзяжурнай частцы, адкуль яму іх не аддавалі, піша ПЦ «Вясна».
- Магчыма, меркавалі, што асуджаны Юры Рубцоў і так занадта дзёрзкі і «не паддаецца перавыхаванню» з боку службоўцаў спецкамендатуры. А калі будзе чытаць незалежныя газеты, то стане яшчэ горшым, - жартуе палітвязень.
26 лютага ён нарэшце атрымаў адразу дзве газеты: «Нашу Нiву» і «Наша слова».
Юры Рубцоў адбывае пакаранне ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна паводле абвінавачвання ў нібыта абразе суддзі падчас судовага працэсу за ўдзел у Чарнобыльскім шляху ў цішотцы з надпісам: «Лукашэнка, сыходзь!» Пераслед грамадскага актывіста Юрыя Рубцова Amnesty International звязвае з парушэннямі свабоды мірных сходаў у Беларусі.