На рынку "Ждановічы" затрыманы Алесь Макаеў
16- 1.03.2015, 16:20
- 55,956

На менскім гарадскім рынку "Ждановічы" затрыманы лідар прадпрымальніцкага руху Беларусі Алесь Макаеў.
Алесь Макаеў выступаў перад прадпрымальнікамі. На рынку ў Ждановічах сёння прайшла акцыя пратэсту: не выйшлі на працу прадпрымальнікі, якія не паспелі распрадаць рэшткі тавараў, а таксама не атрымалі патрэбную сертыфікацыю, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нiвы».
Нагадаем, надоечы ў Беларусі прайшоў Форум прадпрымальнікаў, на якім ўлады паставілі крыж на надзеях прадпрымальнікаў развязаць канфлікт з улікам іх думкі: з 1 сакавіка ў дзеянне ўваходзіць гучны Указ №222 і гандляваць без належных суправаджальных дакументаў будзе забаронена. У выпадку парушэнняў ІПэшнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца.
Цягам апошніх некалькіх месяцаў ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.