У журналіста Ігара Барысава канфіскавалі кампутар і нататнікі
2- 12.03.2015, 15:02
- 11,266

Тры гадзіны доўжыўся ператрус у кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава.
Яго падазраюць у паклёпе на дырэктара ААТ «Лента», паведамляе «Радыё Свабода».
Міліцыянты канфіскавалі тры кампутары, мадэм і нататнікі Ігара Барысава.
Журналіст рэдагуе сайт «Наш Магілёў». Падставай для ператрусу стала распачатая супраць яго крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса за «паклёп у публічным выступе альбо ў сродках масавай інфармацыі».
У праваахоўных органаў ёсць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў» - пра тое, што генеральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Лента» нібыта моцна прайграўся ў казіно.