На вуліцах Івацэвічаў расклеілі партрэты Статкевіча
2- 16.05.2015, 11:36
- 8,222
Партрэты палітвязня Мікалая Статкевіча з'явіліся ў Івацэвічах Берасцейкай вобласці.
Яны былі расклееныя на слупах і прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтры горада. Таксама ў Івацэвічах, як стала вядома charter97.org, з'явіліся налепкі "Свабоду Беларусі".
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца адзначаецца Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі выкрадзеных лідараў апазіцыі. У гэты дзень акцыі ў падтрымку пераменаў у Беларусі праходзяць у нашай краіне і за мяжой.
