Палітвязень Васьковіч працуе ў пашывачным цэху
- 6.05.2015, 15:00
- 26,393

Маці палітвязня Яўгена Васьковіча пабывала на спатканні з сынам у турме і перадала яму пасылку з прадуктамі.
Пра гэта charter97.org паведаміў зводны брат Яўгена Валерый Красіненка.
«У красавіку ягоная мама Рушанія Васьковіч ездзіла да яго на спатканне, перадала яму пасылку з прадуктамі. Дарэчы, справы ў яго нядрэнныя. Ён там працуе з брыгадай у пашывачным цэху. Здароўе нармальнае. Яна пагутарыла з ягоным начальнікам, той сказаў, што асаблівых заўваг у яго няма», - паведаміў ён.
Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Часта яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».