У Менску арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
3- 8.05.2015, 22:06
- 10,495

Леаніда Кулакова затрымалі каля ягонага дома ў Першамайскім раёне Менска.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі праваабаронцы.
Са слоў суседзяў Леаніда Кулакова, яго затрымалі сёння прыкладна пад 20:00. Легкавік актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заблакавалі каля ягонага дома. Пасля гэтага чацвёра чалавек у цывільным адзенні пасадзілі Леаніда Кулакова ў свой аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку.
Праваабаронцы звязваюць арышт з парадам, што мае адбыцца заўтра, у якім бяруць удзел расейскія вайскоўцы.
Мусібыць, суд над Леанідам Кулаковым пройдзе ў панядзелак, 11 траўня.