Кобрын за байкот
3- 20.08.2015, 15:25
- 13,777
Кобрынскія актывісты выказалі сваё стаўленне да «выбараў» у Беларусі, заклеіўшы горад заклікамі байкатаваць чарговы фарс.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.
Налепкі з лозунгам «Байкот» з'явіліся сёння ў самых ажыўленых месцах па ўсім горадзе.
Як бачна па фотаздымках, у некаторых выпадках папулярнага лозунгу спадарожнічае не менш папулярны сімвал гэтых «выбараў» - кот, які ўвасабляе, дзякуючы незарэгістраванаму ЦВК «кандыдату» кату Барсіку, усю абсурднасць чарговай выбарчай «кампаніі» беларускага рэжыму.

Нагадаем, што налепкі і графіці з заклікам да байкоту псеўдавыбараў рэгулярна з'яўляюцца ў многіх рэгіёнах Беларусі і сталіцы нашай краіны.