Ігар Варашкевіч: «Краму» і «Хартыю» звязвае сяброўства
2- 10.11.2017, 12:33
- 17,523

Лідар гурта «Крама» павіншаваў ініцыятыву «Хартыя'97» і сайт Charter97.org з юбілеем.
«Краму» і «Хартыю'97» звязвала шчыльнае супрацоўніцтва і сяброўства. Мы ўдзельнічалі амаль ва ўсіх акцыях, якія праводзяцца «Хартыяй», і «Хартыя» заўсёды падтрымлівала і дапамагала нам у самыя цяжкія часы, напрыклад, пры першай забароне ўсіх беларускіх гуртоў.
Мае творчыя гады звязаныя з «Хартыяй». У мяне дагэтуль ляжыць дома яе вялізная расцяжка. Яна да мяне патрапіла гадоў 15 таму. Мы ж супрацоўнічалі, разам нешта рабілі. Успаміны найлепшыя. І мы пераможам!», - сказаў Ігар Варашкевіч.

