Рада БНР: «Хартыя'97» стала адным з найбольш уплывовых беларускіх СМІ
13- 10.11.2017, 16:29
- 27,412
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыў важнасць стварэння ініцыятывы «Хартыя'97».
У гонар 20-годдзя стварэння грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97» сайт Рады БНР апублікаваў артыкул:
«10 лістапада 1997 года ў Беларусі была абвешчаная грамадзянская ініцыятыва «Хартыя'97». Яе ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У вядучых незалежных газетах «Імя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свабодныя навіны» і многіх іншых выданнях быў апублікаваны тэкст «Хартыі'97».
Хартыя была абвешчаная паводле аналогіі з «Хартыяй'77», якую за 20 гадоў да гэтага падпісалі ўдзельнікі дэмакратычнага руху ў Чэхаславаччыне, патрабуючы свабоды для свайго народа.
Грамадзянская ініцыятыва «Хартыя'97» была накіраваная на аб'яднанне дэмакратычных сіл Беларусі і актывізацыю дзеянняў грамадзянскай супольнасці для абароны правоў і свабод беларускіх грамадзян.
Першымі пад тэкстам «Хартыі'97» паставілі подпісы 100 вядомых беларускіх палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Неўзабаве сайт «Хартыі'97» стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх незалежных СМІ».
ТЭКСТ «ХАРТЫІ'97»
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, заяўляем, што дзеянні цяперашніх уладаў скіраваныя на знішчэнне неад'емных правоў і свабод чалавека. У краіне асноўны закон - Канстытуцыя. Беларускаму народу адмоўлена ў праве абіраць сваіх прадстаўнікоў ва ўладныя структуры. Вядзецца сістэматычны наступ на свабоду слова, на права грамадзян ведаць сапраўднае становішча спраў у краіне. Разбураецца нацыянальная культура і школа, выцясняецца беларуская мова. Штодзённы рост коштаў і жабрацкі заробак ставяць за рысу выжывання сотні тысяч сем'яў. Напярэдадні ХХІ стагоддзя ў цэнтры Еўропы ўстанавіўся дыктатарскі рэжым. 10 мільёнаў чалавек апынуліся ва ўладзе самавольства.
Мы верым, што наша Радзіма вартая свабоды і росквіту. Мы верым, што менавіта такой яе зробяць нашы супольныя намаганні. Нас натхняе прыклад свабодных народаў, якія прайшлі гэты шлях раней за нас. Мы памятаем, як шэраг мужных чэшскіх і славацкіх праваабаронцаў падпісаў «Хартыю-77», абвясціла барацьбу з таталітарызмам у сваёй краіне, і як праз некалькі год ад чырвонай дыктатуры ва Усходняй Еўропе не засталося і следу. Людзі ў гэтых краінах атрымалі магчымасць свабодна будаваць сваё жыццё і дасягаць дабрабыту.
Мы не можам мірыцца з самавольствам, парушэннем законаў, злачынствамі супраць усяго народа і супраць асобы. Мы будзем салідарныя з кожным, хто змагаецца за свае правы, дамагаецца свабоды і дабрабыту для сябе і сваёй сям'і.
Мы прытрымліваемся розных палітычных поглядаў і рэлігійных вераванняў, але нас аб'ядноўвае любоў да свабоды і Айчыны. Падмуркам нашай гатоўнасці да супольных дзеянняў для вызвалення беларускага народу стане павага да поглядаў і веры адзін аднаго. Наша салідарнасць пераможа гвалт і бессаромны падман. Усе, хто стаў на шлях барацьбы за свае правы і чалавечую годнасць, павінны быць упэўненыя ў агульнай падтрымцы.
Мы спадзяемся на разуменне сусветнай супольнасці і салідарнасць усіх сілаў, якія бачаць небяспеку фармавання новай карычневай імперыі на постсавецкай прасторы. Асколак таталітарызму павінен быць вырваны з цела Еўропы.
Мы, грамадзяне Беларусі, заяўляем сёння аб сваёй адказнасці за лёс краіны, за будучыню нашых дзяцей. Мы зробім Беларусь свабоднай, незалежнай, квітнеючай еўрапейскай краінай, дзе абароненыя правы чалавека, дзе няма палітвязняў, дзе ўсе маюць годныя ўмовы для жыцця.
Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да нашай Хартыі, каб разам змагацца за свае правы і свабоды, за аднаўленне дэмакратыі і законнасці ў нашай краіне.
Жыве Беларусь!
Славамір Адамовіч
Віктар Андрэеў
Алесь Бяляцкі
Ігар Бабкоў
Станіслаў Багданкевіч
Зміцер Бандарэнка
Уладзімір Барадач
Рыгор Барадулін
Лявон Баршчэўскі
Сямён Букчын
Генадзь Бураўкін
Аляксандр Бухвостаў
Васіль Быкаў
Генадзь Быкаў
Віталь Васількоў
Аляксандр Вашкевіч
Віктар Вільман
Уладзімір Волкаў
Лявон Вольскі
Вінцук Вячорка
Тадэвуш Гавін
Ніл Гілевіч
Валянцін Голубеў
Віктар Ганчар
Мечыслаў Грыб
Анатоль Грыцкевіч
Вячаслаў Сіўчык
Яўген Скочка
Мікалай Статкевіч
Аляксандр Сасноў
Валянцін Тарас
Валянціна Трэгубовіч
Алег Трусаў
Міхась Тычына
Валерый Фадзееў
Генадзь Грушавы
Людміла Гразнова
Станіслаў Гусак
Павел Данэйка
Віктар Дашук
Аляксандр Дабравольскі
Сямён Домаш
Галіна Дрэбезава
Надзея Дударава
Віктар Ялфімаў
Хрыстафор Жаляпаў
Павел Жук
Валерый Журакоўскі
Юры Захаранка
Павел Знавец
Віктар Івашкевіч
Вольга Іпатава
Кася Камоцкая
Іван Каравайчык
Павал Карназыцкі
Генадзь Карпенка
Уладзімір Кацора
Міраслаў Кобаса
Павел Казлоўскі
Віктар Карняенка
Аляксей Кароль
Міхаіл Фрыдлянд
Мікалай Халезін
Уладзімір Халіп
Юрый Хашчавацкі
Юрый Хадыка
Віктар Чарноў
Міхаіл Чыгір
Віктар Шалкевіч
Сямён Шарэцкі
Вольга Караткевіч
Валерый Костка
Ірына Лаўроўская
Анатоль Лябедзька
Жанна Літвіна
Міхаіл Марыніч
Мікалай Маркевіч
Алесь Марачкін
Сяргей Марцалеў
Уладзімір Мацкевіч
Аляксандр Мілінкевіч
Леанід Міндлін
Марыя Міцкевіч
Уладзімір Нісцюк
Яўген Агурцоў
Уладзімір Арлоў
Алесь Астроўскі
Міхаіл Пастухоў
Гары Паганяйла
Аляксандр Патупа
Таццяна Процька
Уладзімір Роўда
Іван Саверчанка
Андрэй Саннікаў
Павел Севярынец
Валеры Сівуха
Аляксандр Шатэрнік
Павел Шарамет
Шэрман Карлас
Васіль Шлындзікаў
Станіслаў Шушкевіч
Валерый Шчукін
Галіна Юрына
Раман Якаўлеўскі
10 лістапада 1997 года