Акцыя ў Берасці: «Лукашэнка, годзе рабаваць народ!»
19- 16.02.2017, 19:40
- 40,646

Невядомыя ў Берасці вывесілі вялізны банэр, адрасаваны правадыру Беларусі.
Невядомыя ў Берасці вывесілі банэр на якім было напісана: «Лукашэнка, ты вырадак! Годзе рабаваць наш народ!»
Пазней стала вядома, што гэта была акцыя супраць дэкрэта №3, паведамляе «Белсат».
Падчас здымак акцыі журналістаў «Белсата» спрабаваў затрымаць невядомы чалавек, які заявіў: што яму не падабаецца, тое, што напісана. Мужчына (на фота), спрабаваў забраць камеру.
Вельмі хутка на месцы з'явілася міліцыя і праз дзесяць хвілін пасля пачатку акцыі банэр знялі.
