У Вільні знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага?
2- 6.02.2017, 19:00
- 43,550

На гары Гедыміна археолагі выявілі, магчыма, рэшткі нацыянальнага героя Беларусі.
У Вільні археолагі, магчыма, знайшлі магілу Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве ў 1863-1864 гадах, нацыянальнага героя. Як піша Delfi, на гары Гедыміна адкапалі парэшткі пяці чалавек. У іх звязаныя за спіной рукі, целы былі засыпаныя вапнай. Цалкам даследаваны ўжо два пахаванні. У адным з іх парэшткі аднаго чалавека, у іншым — трох.
Побач з парэшткамі аднаго з пахаваных знайшлі сярэбраны медальён, выраблены ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэтыя пахаванні ўжо знаходзілі падчас Першай сусветнай вайны.
Не выключана, што на гары Гедыміна ляжаць кдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, пакараныя ў Вільні на Лукішскай плошчы. Як вядома, там расейскія ўлады павесілі або расстралялі 21 паўстанца, у тым ліку і лідараў вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. 26-гадовы Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы 22 сакавіка 1864 года.
