Леанід Аўтухоў: Трэба падымаць «справу патрыётаў» на ўсіх узроўнях
3- 18.04.2017, 14:55
- 26,799

ФОТА: FACEBOOK
Прызнанне фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязнямі дапаможа іх хутчэйшаму вызваленню.
Пра гэта сайту Charter97.org заявіў грамадскі актывіст і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў:
- Гледзячы на гэтую справу, міжволі прыходзіш да думкі, што адбываецца зачыстка патрыётаў, бо ўсе фігуранты справы «Белага легіёну» - гэта людзі, якія са зброяй у руках гатовыя абараняць сваю краіну.
Таксама важна разумець, што гэта чыстай вады палітычная справа, ніхто з іх не ўчыняў ніякіх злачынстваў, чыста палітычныя матывы. Адзіная віна гэтых людзей у тым, што яны беларусы, якія хочуць жыць у сваёй краіне па-беларуску.
Прызнанне гэтых людзей палітвязнямі - найважнейшае пытанне, якое безумоўна трэба падымаць. Тое, што гэтыя людзі сядзяць за кратамі - ганьба. Чым хутчэй усе праваабарончыя арганізацыі прызнаюць іх палітычнымі вязнямі - тым хутчэй гэтыя людзі выйдуць на волю.