Я цытадэль, вяду бой
5- Зінаіда Міхнюк
- 1.02.2018, 12:29
- 25,882

ФОТА: SPRING96.ORG
Усе актывісты незалежнага прафзвязу засталіся верныя сваёй арганізацыі.
Зінаіда Міхнюк, прадстаўніца прафзвязу РЭП у Берасцейскай вобласці, пракаментавала масавыя допыты, якім зазналі чальцы дэмакратычнага прафзвязу за апошнія некалькі дзён:
- Добрай раніцы, сябры! Так і хочацца крыкнуць: «Я цытадэль, вяду бой!» У Берасцейскім рэгіёне следчымі органамі за гэтыя дні дапытаныя больш за 50 сябраў прафзвязу РЭП! Сёння ў бой ідзе Мікашэвіцкая прафзвязная арганізацыя. Такім чынам ціснуць на людзей, адбываецца ўмяшальніцтва ў справы прафзвязу. Ведаю, што ніхто не здрадзіў і ніхто не пабаяўся! Верым! Можам! Пераможам!
Нагадаем, апошнім часам пачалася беспрэцэдэнтная маштабамі акцыя ціску на прафзвяз РЭП: больш за 150 ягоных цяперашніх і ранейшых чальцоў, а таксама людзей, якія ніколі не знаходзіліся ў шэрагах прафзвязу, выклікалі на допыты і дапыталі ў якасці сведак так званай «справы прафзвязаў».