Павел Левінаў патрабуе распачаць справу супраць Мінінфарма за блакаванне «Хартыі-97»
1- 15.02.2018, 15:47
- 18,873

Віцебскі праваабаронца абскардзіў пастанову суда Цэнтральнага раёна Менска.
Сёння раніцай віцебскі праваабаронца Павел Левінаў абскардзіў пастанову суддзі суда Цэнтральнага раёна Менска Андрэя Дзянкевіча, які адмовіў у распачынанні справы супраць Мінінфарма за блакаванне сайта «Хартыя-97». Са скаргай Павел Левінаў звярнуўся ў Менскі гарадскі суд.
Пра гэта Charter97.org паведаміў сам праваабаронца.
Павел Левінаў мяркуе, што блакаванне сайта Charter97.org - наўпроставае парушэнне ягоных правоў на атрыманне інфармацыі і з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння, што супярэчыць раздзелам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыі Беларусі.
Як заявіў Сharter97.org праваабаронца, калі і Менскі гарадскі суд пакіне пастанову ў дзеянні, то ён падасць скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН за парушэнне права на атрыманне інфармацыі і доступ да правасуддзя.


