Актывіст са Светлагорску: «Хартыю-97» заблакавалі за праўду
- 21.02.2018, 14:47
- 16,605

Жыхары рэгіёнаў патрабуюць разблакаваць сайт «Хартыя-97».
Пра гэта сайту Charter97.org заявіў адзін з удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску, грамадскі актывіст Сяргей Сянцюроў:
- Адзіная прычына, праз якую сайт Charter97.org быў заблакаваны - праўда. А праўду ў нашай краіне любяць не ўсе. Cветлагорцы выдатна ведаюць пра сайт Charter97.org і хочуць, каб сайт быў разблакаваны. Беларусам патрэбная крыніца інфармацыі, якая распавядае пра падзеі, што ад нас хаваюць.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS