У Менску на ажыўленым скрыжаванні вывесілі банэр «Свабоду Хартыі'97!»
4- 6.02.2018, 10:24
- 19,679

Расцяжку змаглі прачытаць сотні аўтамабілістаў.
Расцяжка «Свабоду Хартыі'97!» з'явілася на адным з самых ажыўленых скрыжаванняў Менска - на мосце на развязцы вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай.
Пра гэта ў рэдакцыю Charter97.org паведаміў чытач.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»