Арыштаваны паэт Уладзімір Някляеў
34- 21.03.2018, 12:54
- 76,181

Аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу вязуць у Цэнтральны РАУС Менска.
У Менску арыштавалі аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэта і палітыка Уладзіміра Някляева. Палітыка вязуць у Цэнтральны РАУС Менска. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў аргкамітэта для стварэнняпартыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Раней сайт Charter97.org паведаміў, што ў Менску арыштаваныя кіраўнік руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» b>Максім Вінярскі.
Вячаслава Сіўчыка даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска. Максіма Вінярскага вязуць у Першамайскае РАУС Менска.