Беларускі сайт Charter97.org заблакаваны ў Расеі на пастанову Генпракуратуры
39- 31.05.2018, 13:49
- 43,463

Пра гэта паведамілі ў Раскамнаглядзе.
Чытач сайта Charter97.org з Калінінграда Алег Савін звярнуўся ў Раскамнагляд з просьбай патлумачыць, чаму на тэрыторыі Расеі ўзніклі праблемы з доступам да сайта «Хартыя-97».
Сёння Алег Савін атрымаў адказ з Управы Федэральнай службы нагляду ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый Калінінградскай вобласці РФ, у якім гаворыцца:
«IP-адрас 18.197.98.191, на якім паводле звестак, атрыманых з сайта 2ip.ru, размешчаны інтэрнэт-рэсурс Charter97.org, унесены ў «Адзіны рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак-сайтаў у інфармацыйнай тэлекамунікацыйнай сеткі «Інтэрнэт» і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў Інтэрнэце, што змяшчае інфармацыю, распаўсюд якой у Расейскай Федэрацыі забаронены» на падставе патрабаванні Генеральнай пракуратуры ад 2018.04.16».
Нагадаем, што з 24 студзеня сайт Charter97.org таксама незаконна блакуецца ў Беларусі.

