Як чытаць поўную версію «Хартыі'97» на iPhone
7- 19.05.2020, 12:59
- 83,820

Не дамо Лукашэнку схаваць інфармацыю пра каранавірус.
Улады спрабуюць схаваць праўду аб рэальнай колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса ў краіне, узмацніўшы блакаванне нашага сайта. Просты спосаб абыходу блакавання сайта Charter97.org для ўладальнікаў iPhone.
Каб заўсёды чытаць "Хартыю-97", усталюйце на свой iPhone найноўшую версію праграмы 1.1.1.1. Янапрацуе як VPN і стварае абароненае злучэнне са сваім DNS. Праграма дазваляе эфектыўна схаваць сваю актыўнасць у інтэрнэце ад правайдэра, а таксама лёгка абысці блакаванне інтэрнэт-рэсурсаў.
1. Зайдзіце ў Apple App Store і ўвядзіце ў радок пошуку: 1.1.1.1. Націсніце на кнопку "Знайсці". Калі вы чытаеце на мабільнай прыладзе, то можна прайсці праз гэту спасылку на праграму 1.1.1.1 ў App Store: https://apps.apple.com/lv/app/1-1-1-1-faster-internet/id1423538627
2. Для пачатку ўстаноўкі націсніце на абразок GET, а пасля ўстаноўкі - на кнопку "Адкрыць" (OPEN).


3. Знайдзіце абразок 1.1.1.1 сярод устаноўленых на вашым смартфоне праграм і націсніце на яго. Дадатак запусціцца. У акне, якое адкрыецца пасля запуску, націсніце "Пачаць".

4. У наступным акне націсніце кнопку "Гатова".

5. Пасля гэтага праграма прапануе вам прыняць палітыку прыватнасці. Націсніце кнопку "Прыняць".

6. Пасля гэтага праграма прапануе вам стварыць ваш профіль VPN. Націсніце кнопку "Усталяваць профіль”, а затым ва новым акне пацвердзіце, націснуўшы на кнопку "Дазволіць".


7. Пасля заканчэння наладжвання праграмы перасуньце паўзунок каля слова "Адключана" направа.


8. Чытайце сайт "Хартыя'97" ў вашым браўзэры.