Лукашэнка заразіў мітрапаліта Веніяміна каранавірусам?
44- 19.01.2022, 20:52
- 53,718

У мітрапаліта выяўлены Covid-19.
Як мінімум у двух біскупаў Беларускай Праваслаўнай Царквы пацверджана захворванне COVID-19 — гэта мітрапаліт Веніямін (Тупека) і адзін з самых заслужаных архірэяў БПЦ 77-гадовы арцыбіскуп Пінскі і Лунінскі Стэфан (Корзун), паведамляе «Хрысціянская візія».
Сёння на Вадохрышча мітрапаліт Веніямін не праводзіў набажэнства.
Тыдзень таму Веніямін удзельнічаў у мерапрыемствах з Лукашэнкам, калі дыктатар прызнаўся, што ў яго ковідная пнеўманія.
Charter97.org звярнуў тады ўвагу на рэакцыю мітрапаліта, калі Лукашэнка прызнаўся, што хварэе.