У Менск вязуць тры мільёны доз кітайскай вакцыны ад каранавіруса
16- 20.01.2022, 20:38
- 8,258

Гэта рэкордная па колькасці пастаўка прэпарата.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе аб хуткім прыбыцці авіярэйса з КНР, які прывязе ў нашу краіну 3 мільёны доз прэпарата Vero Cell ад каранавіруса. У ведамстве адзначаюць, што гэта - рэкордная партыя вакцыны. Раней прывозілі толькі 1,5 мільёна.
Суправаджальныя дакументы на медыцынскі груз падпішуць міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і амбасадар КНР Се Сяаюн.