Паліклінікі захлынаюцца ад колькасці пацыентаў з «омікронам»
33- 31.01.2022, 13:08
- 14,364

Людзі стаяць у чэргах, доўгія хвасты тырчаць з будынкаў.
Сёння з самай раніцы чытачы onliner.by дасылаюць здымкі таго, што адбываецца ля паліклінік. Такія фота і відэа з'яўляюцца ў сацсетках. Людзі стаяць у чэргах, доўгія хвасты тырчаць з будынкаў. Спробы выклікаць лекара на дом праз тэлефон таксама не вельмі паспяховыя: аўтаматычны інфарматар паведамляе, што званок будзе апрацаваны прыкладна праз паўгадзіны... Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя некалькі дзён паведамляла аб рэкордных лічбах захворвання на COVID-19. Так гэтыя паказчыкі выглядаюць на мясцовасці.
Такое становішча і ў 37-й сталічнай паліклінікі.

Са слоў чытачоў, людзі прыйшлі на першасны агляд лекара.

Паблік «Гомель online» паказвае, што адбываецца ў мясцовай паліклініцы №3.

Такая сітуацыя ў паліклініцы №20 Менска.
А гэта атмасфера ў паліклініцы №35.
Паліклініка №39 Менска не адстае. Здымак зроблены а 7:25.

Паліклініка №8 ва Уруччы, 8 ранку. Чытач удакладняе: на вуліцы чалавек 80, унутры чарга да другога паверха.

Карыстальнік, які даслаў здымкі ад 13-й паліклінікі Менска, хвалюецца: людзі астынуць, пакуль да іх дойдзе чарга.

У Дзяржынску не лягчэй.

Унутры 35-й паліклінікі шчыльна.

Фаніпаль далучаецца да нашага марафону.
Мяркуючы з усяго, тэлефонныя лініі ўстаноў аховы здароўя таксама перагружаныя. «Прыблізны час чакання – 27 хвілін», – абвяшчае аўтаматычны голас пры спробе затэлефанаваць у паліклініку. Некаторыя не могуць затэлефанаваць нават да аўтаадказчыка.
Але, напрыклад, чытач Кірыл, прыпісаны да 20-й паліклінікі Менска, змог. З 473-й спробы.
«Адзін чалавек абслугоўвае і званкі, і жывую чаргу, – тлумачыць чытач. – Алгарытм такі: здымаюць слухаўку – кажуць «пачакайце» – абслугоўваюць чалавека два-тры па жывой чарзе – потым аднаго праз тэлефон».