У менскіх паліклініках хворых і звольненых медыкаў замяняюць студэнтамі
13- 31.01.2022, 17:47
- 8,426

Палітыка ўладаў можа прывесці да калапсу сістэмы аховы здароўя.
У менскіх паліклініках хворых і звольненых медыкаў замяняюць студэнтамі медуніверсітэта. Пра гэта расказалі ў панядзелак на брыфінгу па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе сайт euroradio.fm.
Ужо на сёння «ў якасці валанцёраў» там працуе больш за 700 студэнтаў. Прыцягваць іх да працы плануюць і пасля заканчэння вакацый.
Каб кампенсаваць недахоп лекараў, спыненыя ўсе адукацыйныя праграмы і курсы павышэння кваліфікацыі. «Ніякай панікі сярод насельніцтва быць не павінна, — гавораць чыноўнікі. — Дапамога надаецца. Прычым не толькі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, але і па іншых накірунках».
Уранку 31 студзеня ў Менску і іншых гарадах краіны былі вялізныя чэргі ў паліклініках.