28 лiстапада 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вывозілі людзей у трупных мяшках партыямі»

10
«Вывозілі людзей у трупных мяшках партыямі»
ФОТА: REUTERS

Як у Беларусі «перамаглі» COVID-19

Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» спытаў чытачоў, як іх сем'і перажылі пандэмію. Беларусы адказваюць Лукашэнку, які заявіў аб перамозе на COVID-19.

Вось усяго тры гісторыі, кожная з якіх паказвае ўвесь трагізм і жах таго, што адбылося ў Беларусі.

«Вось мая гісторыя:

1. Вясна 2020: на працы вялікая колькасць усялякіх валанцёрскіх акцый: купля матэрыялаў, пашыў аховы для медыкаў, пералічэнні грошай, закупы масак для лякарняў і процьма ўсяго іншага.

2. Жнівень 2021: COVID-19 дабраўся і да мяне. Высокая тэмпература, усё цела як у мясарубцы… Іду ў паліклініку, прашу зрабіць КТ - трэба было бачыць таго маладога лекара (мне было яго і шкада і сорамна за яго адначасова) - нешта ў кампутары шукае, нешта мямліць, ізноў шукае, і ўсё гэта для таго, каб адмовіць у КТ. Адправіў толькі на рэнтген…У выніку, проста адлежвалася дома і малілася, каб арганізм справіўся…ён мяне не падвёў, за выключэннем таго, што дагэтуль праблемы з пахамі і смакам :-)».

«Працую ў рэанімацыі. У перыяд хваляў вывозілі людзей у трупных мяшках партыямі, толькі за змену магло даходзіць да 12 чалавек, а смяротных выпадкаў па псеўдастатыстыцы было 10 ПА КРАІНЕ, лухта поўная. Усе аддзяленне сядзелі на заспакойлівых/антыдэпрэсантах. Не вывозілі ўсю сітуацыю, большасць пасля апошняй хвалі звольнілася».

«Суседка маёй маці памерла ад COVID-19. Прычына смерці іншая. Мая маці ў лякарні з пераломам нагі заразілася ковідам. Дзень на апараце - памерла. Прычына смерці - сардэчная недастатковасць. Так і перамаглі ковід…».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках