4 снежня 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя няпростая»: у Койданаўскім раёне лютуе «омікрон»

1
«Сітуацыя няпростая»: у Койданаўскім раёне лютуе «омікрон»
Фота: Getty Images

Аповяд галоўнага лекара шпіталя.

Са звестак на пачатак мінулага тыдня, на амбулаторным лячэнні ад каранавіруснай інфекцыі ў Койданаўскім раёне знаходзіліся больш за 2 300 чалавек, з іх каля 200 дзяцей. Галоўны лекар мясцовай лякарні Ігар Шамаль расказаў Dzr.by, як медыкі супрацьстаяць "омікрону".

Сітуацыю з захворваннем Ігар Шамаль ахарактарызаваў, як «няпростую, але кантраляваную». Асноўная нагрузка лягла на амбулаторна-паліклінічнае звяно.

- Адзінае, абнадзейвае, што “омікрон” працякае ў больш лёгкіх формах у параўнанні з іншымі варыянтамі COVID-19, – падзяліўся галоўны лекар. - Адпаведна і колькасць шпіталізацый на парадак ніжэйшая. Калі ў папярэднія хвалі наш інфекцыйны стацыянар налічваў да 180 ложкаў, то сёння нам пакуль дастаткова 55 (гэта значыць 35% ад максімальнай магутнасці шпіталя). Менш і кісларод-залежных, і цяжкіх пацыентаў. Хаця яны, вядома, ёсць: штодня ў рэанімацыі знаходзяцца ў сярэднім 8 чалавек. Дарэчы, ніхто з іх не быў вакцынаваны. Так што факты кажуць самі за сябе: людзі, якія перахварэлі, вакцынаваныя і своечасова рэвакцынаванныя, хварэюць у максімальна лёгкай форме, а часам - практычна бессімптомна.

На фоне росту захворвання на COVID-19 медыкі адзначаюць актыўнасць сезонных вірусаў і інфекцый. Клінічная карціна і тактыка лячэння ў іх практычна ідэнтычныя. У сувязі з гэтым галоўны лекар паведаміў, што сёння ПЦР-даследаванні на ковід праводзяцца толькі ў цяжкіх сітуацыях, якія патрабуюць шпіталізацыі пацыента. Выключэнне складаюць тыя, хто ў планавым парадку накіроўваецца на лячэнне іншых захворванняў у вышэйстаячыя ўстановы аховы здароўя.

- Мы разумеем заклапочанасць людзей, але цяпер да 10% зваротаў у паліклініку звязаны толькі з жаданнем здаць тэст, каб удакладніць, ці ёсць ковід, - тлумачыць Ігар Шамаль. - У першаснай медыцынскай дапамозе такія грамадзяне, як правіла, не маюць патрэбы. У той жа час у аптэчнай сетцы шырока прадстаўлены сістэмы тэставання, аналагічныя тым, якімі мы карыстаемся самі. І кожны ахвочы можа самастойна правесці такое даследаванне.

Нагадаем, у пачатку лютага ў Беларусі пайшоў рэзкі рост захворвання на каранавірусную інфекцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках