4 снежня 2024, Серада, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча скасавала большасць COVID-абмежаванняў

Польшча скасавала большасць COVID-абмежаванняў
Фота: NurPhoto

Новыя эпідэмічныя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка.

Урад Польшчы прыняў пастанову зняць большасць абмежаванняў, якія былі ўведзеныя праз пандэмію COVID-19. Аднак абавязковым застанецца масачны рэжым.

Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Са слоў кіраўніка ўрада, большасць устаноў могуць вярнуцца да офлайн-рэжыму. Але пры гэтым застаецца абавязковым нашэнне маскі, сацыяльная дыстанцыя і вакцынацыя. Таксама ў Польшчы захаваюць ізаляцыю і карантын для прыезджых, але іх тэрмін будзе скарочаны.

"Маскі па-ранейшаму трэба насіць у грамадскіх месцах. Офісы вяртаюцца да нармальнага функцыянавання", – заявіў Маравецкі.

Новыя эпідэмічныя правілы пачнуць дзейнічаць у Польшчы з 1 сакавіка.

"На жаль, раздзел пандэміі яшчэ не закрыты, гэта трэба сказаць адназначна. Але мы бачым, што сёння смяротнасць і шпіталізацыі, выкліканыя варыянтам "Омікрон", намнога ніжэйшыя, чым папярэджанні, да якіх мы прыслухоўваліся і якія былі", - паведаміў прэм'ер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках