Названы 100-адсоткавы спосаб заразіцца «омікронам»
4- 3.02.2022, 11:25
- 27,100
Або звесці рызыку да нуля.
Рызыка заражэння каранавірусам ад носьбіта штаму омікрон падвышаецца амаль да 100-адсоткавага максімуму ў выпадку блізкага кантакту з інфіцыраваным без маскі.
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы японскага Інстытута фізіка-хімічных даследаванняў Riken, піша lenta.ru.
Даследнікі змадэлявалі імавернасць на суперкампутары «Фугаку» і прыйшлі да высновы, што інфікаванне практычна непазбежна, калі 15 хвілін кантактаваць з хворым чалавекам, які не надзеў маску.
Пры гэтым шанц заразіцца блізкі да нуля, калі носьбіт віруса будзе ў масцы, а размова будзе весціся на дыстанцыі больш за метр.