У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе знайшлі каранавірус
10- 7.02.2022, 17:06
- 9,686
Як яны сябе адчуваюць?
У беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе знайшлі каранавірус. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта, станоўчыя тэсты здалі Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва і Аляксандр Воранаў.
У Кірылавай і Каралевай каранавірус быў пацверджаны неаднаразова. Цяпер яны ўжо адчуваюць сябе добра, «клінічныя сімптомы і змены ў аналізах крыві ліквідаваныя». НАК спадзяецца, што яны яшчэ паўдзельнічаюць у алімпійскіх спаборніцтвах. Для гэтага лыжніцы павінны здаць некалькі адмоўных ПЛР-тэстаў запар. Тады аргкамітэт Алімпіяды прыме пастанову аб запыце дадатковай інфармацыі - будуць праводзіцца аналізы.
Воранаў здаў у Пекіне тры станоўчыя тэсты на COVID-19. Яго ізалявалі ў спецыяльны гатэль.
Усяго на Алімпійскія гульні прыехала чацвёра беларускіх лыжнікаў і лыжніц. Аднак на 8 лютага на спрынтэрскую гонку заяўлены толькі Ягор Шпунтаў.