У беларускіх «хуткіх» пачаліся праблемы з кіслародам
- 9.02.2022, 14:27
- 7,016

Сур'ёзны званочак для ўсёй медыцыны.
«Белыя халаты» паведамляюць аб праблемах з кіслародам у беларускіх «хуткіх»:
- На «хуткай» горада Берасця таксама заўважаны недахоп кіслародных балонаў для паўнавартаснай працы ў чарговую хвалю пандэміі.
Запраўка балонаў робіцца толькі 3 разы на тыдзень, чаго, відавочна, не стае. На выходных брыгады застаюцца «пустыя», пры гэтым візітаў у выходныя дні менш не становіцца.
Цяжкія кіслародазалежныя пацыенты ёсць у вялікай колькасці і ў гэтую хвалю і транспартаваць іх без кіслароднай падтрымкі - даволі небяспечна і цяжка.
Пытанне аб праблемах з кіслародам не раз уздымалася медыкамі. «Даслоўна на кожнай пяціхвілінцы патрабуем развязаць пытанне» - кажуць калегі.
Але воз, на жаль, і цяпер тамака.