Паўночная Карэя заявіла, што COVID на яе тэрыторыі распаўсюдзілі іншапланетнікі
19- 7.07.2022, 10:00
- 6,386
Прапагандысты Кім Чэн Ына апублікавалі дзіўную «справаздачу».
Пакуль эксперты запэўніваюць, што рызыка распаўсюджвання каранавірусу праз заражаныя прадметы нізкая, расследаванне Паўночнай Карэі нібыта выявіла, што да красавіцкага ўсплёску COVID-19, які закрануў мільёны людзей, датычныя "іншапланетнікі".
Пра гэта паведамляе ArsTechnica.
Паводле справаздачы афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва KCNA, усплёск хваробы, якая выклікала 4,7 мільёна "ліхаманак", пачаўся пасля таго, як "18-гадовы салдат з прозвішчам Кім і пяцігадовае дзіця з прозвішчам Ві кантактавалі з іншапланетнікамі на ўзгорку поруч з казармамі і жылымі кварталамі ў раёне ІФА ў пачатку красавіка", пасля чаго тэсты на каранавірус у абодвух былі станоўчымі.
Падрабязны эпідэміялагічны аналіз нібы паказвае, што гэтыя два выпадкі звязаныя з усім наступным усплёскам у краіне. Разам з тым усе выпадкі "ліхаманак", якія фіксаваліся да сярэдзіны красавіка, "былі выкліканыя іншымі захворваннямі". У справаздачы не было ніякай інфармацыі, як чыноўнікі прыйшлі да такой высновы.
Афіцыйныя асобы Паўночнай Карэі апублікавалі ўказанні, падкрэсліваючы "неабходнасць уважлівай барацьбы з іншапланетнымі істотамі, якія прылятаюць з ветрам і іншымі кліматычнымі з'явамі і паветранымі шарамі ў раёнах уздоўж лініі размежавання і межаў". Таму эксперты, якія спецыялізуюцца на вывучэнні КНДР, мяркуюць, што справаздача – толькі спроба перакласці віну за ўсплёск і выклікаць страх і нянавісць да Паўднёвай Карэі, адкуль дзесяцігоддзямі актывісты і паўночнакарэйскія перабежчыкі запускалі паветраныя шары з паштоўкамі, дапамогай і іншымі прадметамі праз мяжу.
Варта нагадаць, што распаўсюджванне SARS-CoV-2 праз заражаныя аб'екты і паверхні магчымае, але рызыка ўважаецца за вельмі нізкую. Некаторыя даследаванні паказалі, што верагоднасць падхапіць інфекцыю з заражанай паверхні складае менш за 1 на 10 000. Асноўным шляхам распаўсюджвання вірусу з'яўляецца паветрана-кропельны.