3 снежня 2024, aўторак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі праз усплёск COVID-19 увялі новыя правілы працы медыкаў і лякарняў

24
У Беларусі праз усплёск COVID-19 увялі новыя правілы працы медыкаў і лякарняў

Тэрапеўты і педыятры будуць ставіць дыягназ без аналізаў і тэстаў.

Падчас падрыхтоўкі да работы ў асенне-зімовы перыяд і магчымы рост захворванняў на каранавірус Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла парадак работы медработнікаў і арганізацый аховы здароўя.

Для лекараў агульнай практыкі, тэрапеўтаў і педыятраў у выпадку росту захворвання на COVID-19 прадугледжаная магчымасць ставіць гэты дыягназ без лабараторнага і рэнтгеналагічнага пацверджання. Такая сітуацыя была ў лютым гэтага года, калі ў Беларусі прыпаў пік захворвання на каранавірус.

Міністэрства таксама нагадвае, што ў Беларусі праводзіцца бустэрная вакцынацыя супраць каранавіруса. У наяўнасці ёсць вакцыны Спадарожнік-лайт, Гам-ковід-Вак (кампанент-1 або кампанент-2) і Sinofarm (рэкамендуецца дзецям і падлеткам, цяжарным жанчынам і ў перыяд груднога гадавання, а таксама людзям з медыцынскімі супрацьпаказаннямі да ўвядзення іншых вакцын).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках