У Лунінецкай паліклініцы следам за Пінскам задзейнічала «чырвоная зона»
1- 8.09.2022, 18:16
- 3,172
Прычына - рост захворвання на ВРВІ і COVID.
У паліклініцы Лунінца зноў дзейнічае «чырвоная зона», піша рэгіянальны партал «Медыя-Палессе».
У медустанове растлумачылі, што такая мера была прынятая "ў сувязі з сезонным ростам захворвання на ВРВІ, у тым ліку COVID-19". Раней "чырвоныя зоны" былі адкрытыя з гэтай жа прычыны ў медустановах Пінска.
Інфікаваных каранавірусам пацыентаў шпіталізуюць у лякарні Берасця, Баранавіч і Пінска. Раённыя лякарні пакуль не дзейнічаюць. Больш за 90% хворых лечацца дома.