У Кітаі для беларусаў касуюць тэст на Covid-19 пры ўездзе ў краіну
4- 28.08.2023, 14:55
- 3,264

З 30 жніўня.
У Кітаі для беларусаў, як і для ўсіх, хто прыязджае ў краіну, з 30 жніўня касуецца тэст на Covid-19, які быў неабходны перад уездам у краіну, піша ТАСС.
Аб скасаванні папярэдняга ПЦР-тэставання на каранавірус перад наведваннем рэспублікі паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая.
- Тым, хто заязджае ў КНР, не трэба праходзіць папярэдняе ПЦР-тэставанне або антыген-тэст на Covid-19, - удакладніў Ван Вэньбінь, афіцыйны прадстаўнік МЗС.