Месі назваў гульца, які заслужыў «Залаты мяч» больш за іншых
- 16.10.2024, 19:02
- 7,128
Узнагароду ўручаць 28 кастрычніка.
Ліянэль Мэсі заявіў, што ягоны партнёр з каманды Аргентыны, капітан «Інтэра» Лаўтара Марцінэс павінен атрымаць «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст свету. Словы Мэсі падае La Gazzetta dello Sport.
Узнагароду ўручаць 28 кастрычніка. Галоўным прэтэндэнтам на яе лічыцца бразільскі форвард "Рэала" Вінісіус Жуніёр.
"У яго (Марцінэса) быў выдатны год, ён забіў у фінале і быў лепшым бамбардзірам Кубка Амерыкі: ён заслугоўвае "Залаты мяч" больш, чым хто-небудзь іншы", - сказаў Мэсі.
Марцінэс у мінулым сезоне ўзяў са зборнай Аргенціны Кубак Амерыкі і перамог у чэмпіянаце Італіі з “Інтэрам”, стаўшы найлепшым бамбардзірам (24 галы) і самым каштоўным гульцом Серыі А. Толькі ў Лізе чэмпіёнаў аргенцінец выступіў не так ярка, забіўшы два галы ў васьмі матчах і не рэалізаваўшы пенальці ў вызначальнай гульні з “Атлетыкай”.