Фаната Пуціна сенсацыйна накаўтавалі ў чэмпіёнскім баі
7- 20.10.2024, 11:04
- 12,936

Тройчы адправіўшы ў накдаўн.
Зорны аўстралійскі баксёр Цім Цзю (24-2, 17 КА), які з'яўляецца сынам легендарнага расейскага байца Косці Цзю, пацярпеў сенсацыйнае паражэнне ад расейца Бахрама Муртазаліева (23-0, 17 ДА). У Арланда (ЗША) 12-раундавы бой за тытул чэмпіёна свету паводле версіі IBF у першай сярэдняй вазе, якой валодае Муртазаліеў, скончыўся датэрмінова, піша «Обозреватель».
Перад сутычкай ніхто не верыў у поспех дзейнага чэмпіёна. На яго перамогу накаўтам прымаліся стаўкі з каэфіцыентам ад 10. А перад шоў, Цім зневажальна выказваўся пра супраціўніка, заявіўшы, што ён есць у гатэлі чыпсы і з такой падрыхтоўкай у яго няма шанцаў.


З першых хвілін абодва баксёры зладзілі ў рынгу сапраўдную рубку. Цзю, забыўшыся аб абароне агрэсіўна пайшоў наперад і адразу ж за гэта паплаціўся. У другім раундзе левы бакавы андэрдога адправіў расейскага аўстралійца ў першы накдаўн.
У трэцяй троххвілінцы збіванне фаварыта працягнулася. Суддзя, замест таго, каб датэрмінова спыніць паядынак пасля 4-га накдаўна, дазволіў аднабаковую рубку.

Толькі выкінуты ручнік ад кута аўстралійца паклаў канец яго пакутам.
31 сакавіка тады яшчэ непераможны чэмпіён свету паводле версіі WBO ў першай сярэдняй вазе Цім Цзю (24-1, 17 КА) з Аўстраліі сенсацыйна саступіў амерыканцу Себасцьяну Фундарэ (21-1-1, 13 ДА) і пазбавіўся тытула.

Адзначым, што вясной 2021 года Цім браў удзел у акцыі расейскіх казакоў у Аўстраліі, заявіўшы, што падтрымлівае дыктатара Уладзіміра Пуціна.