Сабаленка стала першай ракеткай свету
8- 21.10.2024, 9:22
- 2,954
![Сабаленка стала першай ракеткай свету](https://i.c97.org/ai/309058/aux-head-1539594657-20181015_sobolenko_t.jpg)
Беларуская тэнісістка абышла ў рэйтынгу WTA польку.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), стаўшы першай ракеткай свету, пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларуска выперадзіла ў балах папярэднюю лідарку польку Ігу Свёнтэк: у Сабаленкі - 9706 балаў, у Свёнтэк - 9665.
Сабаленка другі раз здолела ўзначаліць рэйтынг WTA. Упершыню падняцца з другога на першы радок ёй удалося ў верасні мінулага года.