Польскі футбаліст Левандоўскі ўвайшоў у тройку бамбардзіраў топ-5 ліг
1- 21.10.2024, 12:11
- 1,716
Вышэй толькі Крыштыяну Раналду і Ліянэль Месі
Польскі нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі ўстанавіў асабістае дасягненне ў галах. Форвард стаў трэцім футбалістам паводле колькасці забітых у топ-5 лігах, заўважыў sport.ua.
У матчы 10-га тура Ла лігі каталонская «Барселона» без асаблівых праблем падолела «Севілью» (5:1). Робэрт вызначыўся дублем у матчы, дасягнуўшы адзнакі 366 галоў у пяці найлепшых еўрапейскіх лігах.
Вышэй за паляка толькі два футбалісты: Крыштыяну Раналду і Ліянэль Месі. Аргентынец з'яўляецца галоўным галеадорам топ-чэмпіянатаў Еўропы, на рахунку гульца 496 забітых мячоў. Партугалец адстае ад Ліянэля ўсяго на адзін мяч - 495 галоў.
Нагадаем, што Робэрт раней выступаў за нямецкую «Баварыю» і «Барусію» Дортмунд. Таксама правёў пару гадоў у польскіх клубах «Лех» і «Зніч» Прушкоў.