Tesla паказала бесправадную зарадку электракара Cybercab
7- 21.10.2024, 19:51
- 4,072
Відэа.
Tesla апублікавала ролік, які паказвае, як можа выглядаць бесправадная зарадка электрамабіляў кампаніі ў будучыні.
Калі на мінулым тыдні генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прапанаваў доўгачаканае электрычнае робатаксі Cybercab, ён адзначыў, што аўто не трэба будзе падключаць да сеткі, каб зарадзіць акумулятар.
«Індукцыйная зарадка – гэта тое, што мы таксама робім, і што нам сапраўды даўно трэба зрабіць. Такім чынам, робатаксі не мае разеткі. Яно проста праходзіць праз індукцыйнае зараднае прыстасаванне і зараджаецца», – сказаў Маск падчас прэзентацыі.
Ніякіх падрабязнасцяў, як гэта будзе працаваць ці наколькі Tesla прасунулася ў распрацоўцы, прадстаўлена не было. Пазней Tesla выпусціла 14-секунднае канцэптуальнае відэа на X, якое паказала, як Cybercab будзе выглядаць падчас зарадкі.
Robotaxi wireless charging
— Tesla (@Tesla) October 18, 2024
No hands required pic.twitter.com/XL746DkGhb
Чакаецца, што запуск самога двухмеснага робатаксі Cybercab зойме 2-3 гады. Акрамя яго Tesla таксама прэзентавала мікрааўтобус Robovan.