28 лiстапада 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Протас вызначыўся асістам у пераможным матчы «Вашынгтона» з «Філадэльфіяй»

2
Аляксей Протас вызначыўся асістам у пераможным матчы «Вашынгтона» з «Філадэльфіяй»
АЛЯКСЕЙ ПРОТАС
ФОТА: GETTY IMAGES

Пятая перамога запар далася няпроста.

У ноч на 24 кастрычніка «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перамог «Філадэльфію Флаерз» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе betnews.by.

Вашынгтон — Філадэльфія — 6:3 (Рэдзіш, 4:50, Даўд, 22:49, Макмайкл, 24:04, 27:16, Дзюбуа, 57:48-п/у, Авечкін, 58:50-п/у; Канечны, 32:04-бол., Тыпет, 36:16, Мічкоў, 46:36-бол.).

Пятая перамога запар далася «кэпс» няпроста. У трэцім перыядзе расейскі нападнік Мацвей Мічкоў скараціў разрыў да мінімуму - і ў выніку ўсё вызначылася ў канцоўцы, калі «сталічнікі» двойчы траплялі ў пустыя вароты.

У складзе вашынгтонцаў беларускі форвард Аляксей Протас выходзіў на лёд у першым звяне разам з Аляксандрам Авечкіным і Дыланам Строўмам. Big Pro пачаў голавы напад на 23-й хвіліне, які завяршыў Нік Даўд.

Протас правёў на лёдзе 12:59 гульнявога часу, зрабіў 1 асіст, здзейсніў 3 кідкі, дапусціў 1 страту, зарабіў паказчык карыснасці «+2». У сёлетнім сезоне ў Аляксея ўжо 4 (1+3) балы.

З 10 баламі ў 6 матчах «Вашынгтон» размясціўся на 3-м месцы Усходняй канферэнцыі, а «Філадэльфія» замыкае яе табліцу з 3 баламі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках