28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Рэале» адмовіліся ехаць на цырымонію ўручэння «Залатога мяча»

3
У «Рэале» адмовіліся ехаць на цырымонію ўручэння «Залатога мяча»

У клубе даведаліся, што Вінісіус пераможцам не стане.

«Рэал» пастанавіў не адпраўляць дэлегацыю ў Парыж на цырымонію ўручэння ўзнагароды найлепшаму футбалісту свету «Залаты мяч» праз магчымы пройгрыш бразільскай зоркі мадрыдцаў Вінісіуса Жуніёра, які ўважаўся за галоўнага фаварыта. Аб гэтым паведамляюць RMC Sport.

Цырымонія пройдзе толькі ў панядзелак увечары. Але як піша Mundo Deportivo, у клубе нейкім чынам ужо даведаліся, што Вінісіус пераможцам не стане.

RMC Sport паведаміла, што прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс знаходзіцца «ў лютасці». У Mundo Deportivo адзначылі, што першым надумаў не ехаць Вінісіус, пасля чаго чартар з Мадрыда, на якім павінна было адправіцца 50 чалавек, скасавалі.

Акрамя Вінісіуса, у ліку фаварытаў значацца гішпанскі паўабаронца Родры з «Манчэстэр Сіці» і ангельскі хаўбек «Рэала» Джуд Белінгем.

Родры, які атрымаў у верасні разрыў крыжападобнай звязкі, у Парыж прыехаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках