Гульцы кіпрскага «Арыса» беларуса Шпілеўскага выйшлі на матч разам з жанчынамі
1- 28.10.2024, 20:02
- 1,900
Футбольны клуб такім чынам адсвяткаваў Міжнародны дзень цешчы.
На выходных «Арыс», які ўзначальвае беларус Аляксей Шпілеўскі, правёў чарговы хатні матч у рамках чэмпіянату Кіпра. Толькі на гэты раз на трыбунах было больш жанчынаў. Рэч у тым, што кожны год клуб адзначае Міжнародны дзень цешчы.
У Лімасоле ўпэўненыя, што такім чынам здымаюць напружанне ў доме і ўмацоўваюць сем'і. Многія цешчы атрымалі запрашэнне на матч з «Саламісам». А некаторыя нават выходзілі на поле разам з футбалістамі. Невядома, ці былі гэта іхнія цешчы. Але ў любым выпадку атрымалася вельмі міла, піша «Трыбуна».