Памёр кіраўнік Беларускай федэрацыі хакею на траве Аляксандр Якіменка
7- 29.10.2024, 19:30
- 7,084
Яму было 57 гадоў.
Памёр старшыня Беларускай федэрацыі хакею на траве, чалец камісіі НАК у працы з федэрацыямі Аляксандр Якіменка, паведамілі ў НАК. Яму было 57 гадоў.
Аляксандр Якіменка зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё хакею на траве. Дапамагаў ствараць і адраджаць каманды, шчыра перажываў за развіццё гэтага віду спорту.
Ён быў майстрам спорту СССР, майстрам спорту міжнароднага класу.