28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змушка і Шымановіч зноў з медалямі Кубка свету ў плаванні

2
Змушка і Шымановіч зноў з медалямі Кубка свету ў плаванні
АЛІНА ЗМУШКА

Беларускія плыўцы заваявалі срэбныя ўзнагароды.

Беларускія плыўцы на спаборніцтвах у 25-метровым басейне ў Сінгапуры сталі срэбнымі прызёрамі.

Шчаслівай для нараджэнкі Калінкавічаў зноў стала дыстанцыя 200 метраў брасам. У гэтай дысцыпліне Аліна Змушка станавілася другой на першым і другім этапах Кубка свету, якія цягам кастрычніка праходзілі ў Шанхаі (Кітай) і Інчхоне (Паўднёвая Карэя).

Прайшло менш за тыдзень, як галоўныя плыўцы свету перамясціліся ў недалёкі Сінгапур, і зноў Аліна паказала клас у сваім каронным відзе праграмы. Яна саступіла толькі амерыканцы Кейт Дуглас.

Такім чынам, у гэтым сезоне Змушка ўжо ўзяла чатыры срэбныя медалі і адну бронзу на сусветных кубкавых этапах. Прадоўжацца спаборніцтвы ў сінгапурскім басейне заўтра. Змушка выступіць яшчэ на дыстанцыі 100 метраў брасам.

Што тычыцца Іллі Шымановіча, то ён, які таксама спецыялізуецца на брасе, закрануў другі борцік у фінале стамятроўкі. Яго на 11 сотых апярэдзіў кітаец Хаян Цынь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках