На Запарожскай АЭС здарылася сур'ёзная аварыя
2- 1.11.2024, 11:03
- 4,848
Акупанты вымушаны былі змяніць статус энэргаблока.
На адным з шасці рэактараў часова акупаванай расейскімі войскамі Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС) адбыўся выцек вады. На гэты момант вядуцца рамонтныя работы, а энергаблок перайшоў у стан спынення для абслугоўвання.
Пра інцыдэнт паведамілі iaea.org у Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Удакладняецца, што выцек адбыўся з імпульснай лініі, падключанай да контуру першага энергаблока.
29 кастрычніка група экспэртаў МАГАТЭ наведала першы энергаблок. Акупанты паведамілі ім, што для рамонту знізілі ціск у контуры да атмасфернага. А 31 кастрычніка стала вядома аб заканчэнні зварачных работ і працягу рэнтгенаграфічных праверак зварных швоў.
"Агенцтва працягне ўважліва сачыць за гэтым пытаннем", - пракаментаваў тое, што здарылася генеральны дырэктар Рафаэль Марыяна Гросі.