Беларускія футбалісты ўсё ж убачаць Белфаст
7- 1.11.2024, 21:43
- 2,878
Ім адкрылі візы.
Футбалісты каманды Беларусі ўсё ж атрымалі брытанскія візы для выезду ў Паўночную Ірландыю.
15 лістапада ў Белфасце павінен прайсці матч Лігі нацый. Аднак брытанскія журналісты паведамлялі, што гульня можа прайсці на нейтральным полі, бо ў беларусаў узнікнуць праблемы з атрыманнем візаў.
Тым не менш пытанне ў выніку было развязанае.
Пасля чатырох тураў у дывізіёне З Лігі нацый каманда Беларусі займае другое месца ў групе 3. У актыве каманды шэсць балаў пры адной перамозе і трох нічыйных выніках. Паўночнаірландцы лідары ў групе з сямю баламі.