4 снежня 2024, Серада, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму час ляціць хутчэй, калі людзі становяцца старэйшымі

15
Чаму час ляціць хутчэй, калі людзі становяцца старэйшымі

Навукоўцы знайшлі адказ.

У некаторых людзей часам узнікае адчуванне, што з узростам час ляціць хутчэй. Гэта значыць, дні, месяцы, і нават гады праносяцца як хуткасны цягнік. А такога ж не было ў маладзейшым веку. Насамрэч успрыманне часу з узростам змяняецца. Аўтары даследавання, апублікаванага ў часопісе European Review, высветлілі, чаму людзям здаецца, што калі яны становяцца старэйшымі, то бег часу паскараецца, піша Earth.

Навукоўцы мяркуюць, што ў чалавека ўспрыманне часу з узростам мяняецца праз фізічныя змены мозгу і цела са старэннем. Аўтары даследавання кажуць, што існуюць адрозненні паміж часам, які вымяраецца з дапамогай гадзінніка і часам, які ўспрымае наш мозг.

Чаму час ляціць хутчэй, калі мы становімся старэйшымі: першая прычына

Час, які ўспрымае наш мозг, з'яўляецца паслядоўнасцю вобразаў, якія адлюстроўваюць навакольны свет і ствараюцца органамі пачуццяў чалавека. Прасцей кажучы, мозг чалавека апрацоўвае шэраг ментальных вобразаў на аснове таго, што мы бачым, чуем і перажываем. Калі людзі маладыя, то мозг атрымлівае і апрацоўвае гэтыя выявы хутчэй. З узростам апрацоўка выяваў запавольваецца праз фізічныя змены, такіх як дэградацыя нейронавых шляхоў у мозгу, мяркуюць навукоўцы.

Аўтары даследавання паказваюць на тое, што дні, напоўненыя новай інфармацыяй ці больш актыўнай дзейнасцю, здаюцца даўжэйшымі, чым звычайныя дні. Гэта адбываецца таму, што мозг апрацоўвае больш інфармацыі і стварае больш ментальных вобразаў.

Паводле словаў аўтараў даследавання, калі нейронавыя шляхі дэградуюць з узростам, мозгу патрабуецца больш часу для апрацоўкі новай інфармацыі. А значыць, мозг стварае менш ментальных выяваў за той самы перыяд часу. Таму здаецца, што час ляціць хутчэй.

Чаму час ляціць хутчэй, калі мы становімся старэйшымі: другая прычына

Але ёсць і іншы чыннік, як адзначаюць даследнікі. Сярод іншага, з узростам жыццё чалавека становіцца больш напоўненым руцінай. Гэта значыць, у жыцці чалавека з'яўляецца менш знакавых падзей і невядомай раней інфармацыі. Таму людзі атрымліваюць менш новага досведу. Праз гэта здаецца, што дні, тыдні і месяцы ляцяць хутчэй, бо мозгу трэба апрацоўваць менш запамінальных падзей, якія адрознівалі б адны перыяды часу ад іншых.

Таксама навукоўцы думаюць, што празмернае выкарыстанне сацыяльных сетак можа сказіць успрыманне часу чалавекам. Бясконцы струмень інфармацыі можа ператварыць хвіліны ў гадзіны і гэта нават могуць не заўважаць людзі. Таму чалавек страчвае адчуванне рэальнай плыні часу.

Яшчэ адзін важны чыннік, як гавораць навукоўцы, які ўплывае на ўспрыманне часу, звязаны са стомленасцю і недасыпаннем. Мозг у такім выпадку цяжэй апрацоўвае інфармацыю і дні робяцца карацейшымі, бо ў іх становіцца менш памятных падзей.

Ці можна запаволіць успрыманне плыні часу?

Навукоўцы не могуць дакладна сказаць, ці можна запаволіць успрыманне плыні часу, калі паспрабаваць атрымліваць новы досвед і актыўна трэніраваць свой мозг. Даследнікі мяркуюць, што ўспрыманне часу ў кожнага чалавека рознае і залежыць ад шматлікіх чыннікаў. У некага час ляціць занадта хутка з узростам, у некага не вельмі хутка, а таксама ёсць людзі, якія могуць сказаць, што яны ўспрымаюць час так сама, як і раней.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках